2008

Пад час пахавання...

Пад час пахавання старога сябра ўспомніў, як нехта заўважыў: — Мне ўжо ніколі не завесці старых сяброў...

Хавалі прывіда,  літмурына, ці рускамоўнага «литературного негра». Слаўка! Сябра, даражэнькі, твае калегі журналісты сабраліся з думкамі: — Мы прыйшлі піарыцца на тваёй магілцы. 


2008

мескаль

Мескаль — моцны, запечаны, запараны на дровах, з вострым водарам кастрышча, прасякнуты духмяным паветрам сенажаці на беразе ракі ці возера, крышку зрэзанага аеру і падсмажанага на агні збожжа, зерня, абпаленых на кастры каласкоў жыта, колкіх і салодкіх... выключна смачны напой.