?

Log in

No account? Create an account

19 Лют 2019, Аўт, 12:43
Люты, адліга, бярозавага соку лёдзісты кубак.

***

Люты, адліга, 

бярозавага соку

лёдзісты кубак. 


17 Лют 2019, Няд, 13:35
Чорная птушка на снезе? Не, пляшка ад колы, — кепскі зрок.

***
Чорная птушка

на снезе? Не, пляшка ад 

колы, — кепскі зрок.


29 Снж 2018, Суб, 18:28
На сцежцы лясной напалохаў вавёрку, гучна снег скрыпіць...

***

На сцежцы лясной

напалохаў вавёрку,

гучна снег скрыпіць ...



20 Снж 2018, Чац, 17:59
Інтэрпрэтацыі на тэму фламандскага партрэта

Інтэрпрэтацыі на тэму фламандскага партрэта 

Чытаць болей...Collapse )

18 Ліс 2018, Няд, 17:15
Пад час пахавання...

Пад час пахавання старога сябра ўспомніў, як нехта заўважыў: — Мне ўжо ніколі не завесці старых сяброў...

Хавалі прывіда,  літмурына, ці рускамоўнага «литературного негра». Слаўка! Сябра, даражэнькі, твае калегі журналісты сабраліся з думкамі: — Мы прыйшлі піарыцца на тваёй магілцы. 


29 Кст 2018, Пан, 14:39
Жоўтае лісце да далягляду, але ж клёнік чырвоны.

***

Жоўтае лісце

да далягляду, але ж

клёнік чырвоны.


21 Кст 2018, Няд, 22:31
Летнія рэчы паклаў на антрэсолі, кепска на душы...


***

Летнія рэчы

паклаў на антрэсолі,

кепска на душы...


18 Кст 2018, Чац, 20:05
Цёплая восень... Шкляначка з ліманадам і добры настрой...

***

Цёплая восень...

Шкляначка з ліманадам

і добры настрой...



26 Жнв 2018, Няд, 20:02
мескаль

Мескаль — моцны, запечаны, запараны на дровах, з вострым водарам кастрышча, прасякнуты духмяным паветрам сенажаці на беразе ракі ці возера, крышку зрэзанага аеру і падсмажанага на агні збожжа, зерня, абпаленых на кастры каласкоў жыта, колкіх і салодкіх... выключна смачны напой.

02 Жнв 2018, Чац, 18:35
Як добра ў спёку глядзяцца краявіды аснежаныя...


***

Як добра ў спёку

глядзяцца краявіды 

аснежаныя...



skipped back 10