Міраслаў Адамчык (andrej_voronin) wrote,
Міраслаў Адамчык
andrej_voronin

Тату, пірсінг і кефір!

***

Пад чырвонае іспанскае віно добра заводзіць лёгкую гутарку. Летась у Барселоне пад фужэр віна і добры настрой пазнаёміўся з парай байкераў. Разгаварыліся, жывем у адным гатэлі. Мужчынам каля пяцідзесяці, галовы выстрыжаны паўбоксам, толькі чубчыкі натапыраныя тырчыць па панкаўскай модзе, апранутыя ў чорныя рокерскія транты, і зататуіраваныя з пят да галавы, на плячах кітайскія драконы, на руках усходнія арнаменты, здавалася, жывога месца не засталося, спрэс -- тату. Байкеры аказаліся швейцарцамі, Штэфан і Юзэф і , да таго ж, парай геяў, прыемныя і ветлівыя людзі, любяць падарожнічаюць па Еўропе на чорных Харлеях.
Штэфан працягнуў мне візітку.
--“Доктар медыцыны, нейрахірург”, ну, ўразілі!
Юзэф патлумачыў, што Штэфан выдатны хірург і робіць складаны аперацыі на мозгу.
Я спытаў, ці не баяцца пацыенты, калі бачаць ягоныя тату.
--Не, так апранаюся і зашпіляюся на ўсе гузікі, што тату не відаць. -- Швейцарац зрабіў сур’ёзны выраз твару і паказаў, як зашпіляе каўнер і манжэткі кашулі, а потым па дзіцячы весела зарагатаў.
--Нейрахірург у Швейцарыі – ты мусіш добра зарабляць, -- не стрымаўся я.
--На аперацыях – не так добра, раблю амаль задарма, а куды больш зарабляю на пірсінгу. Вось за пірсінг, сапраўды магу зарабіць на добры матацыкл і на падарожжы, –прызнаўся хірург.
Мы абмяняліся адрасамі, і вясёлыя швейцарцы пайшлі на мора купацца. На Каляды я атрымаў ад Штэфана і Юзэфа віншавальную паштоўку. Было прыемна і нечакана. Гэта было звычайнае гатэльна курортнае знаёмства.
Я згадаў Штэфана сёння, калі пачуў іншую мінскую гісторыю.
Знаёмы скардзіцца, што сына паклалі ў лякарню, прызыўная камісія накіравала на абследаванне ў Навінкі, рэспубліканскаю псіхіятрычную клініку.
--Толькі таму, што ў сына пірсінг і тату. –расказваў мужчына.
--У нас за пірсінг і тату ваенкаматы адразу накіроўвае ў “дурку”, і там бяда, калі трапіў у лапы нашай псіхіятрыі, то пішу прапала. У сына ў тумбачцы знайшлі пакет кефіру, я прывёз, ня ведаў, што забаронена. За кефір хлопца пакаралі, забаранілі выходзіць з аддзялення. Сын пачаў спрачацца, так спачатку нечым укалолі, а цяпер ставяць дыягназ – псіхічна хворы. Вось так – быў чалавек здаровы і вясёлы, а праз завушніцу, і пакет кефіру – вар’ят. І яшчэ робяць выгляд, што добрую справу робяць, ад войска адмазваюць.

Я ня ведаў, што параіць няшчаснаму чалавеку,-- дактары назад ня ходзяць.
Я патэлефанаваў знаёмаму доктару і спытаў, ці так на самой справе, за завушніцу і тату ваенкамат накіроўвае ў “дурку”?
--Так, абавязкова, мы называем гэта –“па знешніх прыкметах”.
Вось такія іншародныя прыкметы ўвайшлі ў нашу псіхіятрыю. Тату, пірсінг плюс кефір і... бывай войска! Як лёгка цяпер “касіць”!
Tags: гарэлка
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 9 comments