?

Log in

No account? Create an account

31 Сак 2018, Суб, 19:04
Прысеў адпачыць на каменную лаву -- халодны вечар...

Прысеў адпачыць
на каменную лаву --
халодны вечар...



28 Сак 2018, Сер, 13:10
За хвіліну да вясновай залевы я бягу ўздоўж ракі…

***
За хвіліну да
вясновай залевы я
бягу ўздоўж ракі…


#haiku

27 Сак 2018, Аўт, 13:32
Халодны ранак, бяжыць стары спартовец худы як ровар.

***
Халодны ранак,
бяжыць стары спартовец
худы як ровар.









08 Сак 2018, Чац, 14:56
47. *** Я ў захапленні, дзявочая прыгажосць, зрываю кветкі.

47.
***
Я ў захапленні,
дзявочая прыгажосць,
зрываю кветкі.

прыблізна 1663 -- 1673 гады

***
見るに我も
をれる計ぞ
女良花

***
みるにがもおれるばかりぞおみなえし
miru ni ga mo / oreru bakari zo / ominaeshi (5-7-5)
глядзеў на яе, цярпліва / і амаль саступіў! / «дзявочая прыгажосць»
«ominaeshi» (女郎花 -- おみなえし) — літаральна «дзявочая прыгажосць», назва жоўтай кветкі Патроніі з сямейства Валяр'янавых (Patrinia scabiosifolia). Але, два першых іерогліфа «Jorō» (女郎) можна зразумець, як прастытутка.
Кандзі:
見る -- みる – [miru] — бачыць, глядзець;
折れる -- おれる – [oreru] — складаць, ламаць, саступаць;
女郎 – [Jorō] — прастытутка,
女郎花 = おみなえし – [ominaeshi] — Патронія (Patrinia scabiosifolia)
Пераклады на ўкраінскую і рускую мовы:

***
Тільки позирну --
Очі присоромлюэ
Цей дзівочий цвіт.
(переклад Володимира Панченко)

***
глядя на цветок,
как могу я отказать? —
«девичья краса»!
(перевод Дмитрия Смирнова)


23 Лют 2018, Пят, 15:43
Кававарка

Нацюрморт з кававаркаю


23 Лют 2018, Пят, 00:46
1985 год

33 гады мінула...
23 лютага, цяпер дзень абаронцаў айчыны, але назаўсёды, ці хутчэй, пажыццёва -- дзень савецкай арміі.

20 Лют 2018, Аўт, 11:54
46. Плача бамбук ці кроплі расы што ноч на каленях блішчаць...

46.
***
Плача бамбук ці
кроплі расы штоноч на
каленях блішчаць...

прыблізна 1663 -- 1673 гады

***
たかうなや
雫もよゝの
篠の露

***
たかうなやしずくもよよのささのつゆ
takauna ya / shizuku mo yoyo no / sasa no tsuyu
парасткі бамбука / кроплі цякуць на калені або пакаленні / малады бамбук, кроплі расы

Кандзі:

筍 -- たかうな -- [takauna] — парасткі бамбука
節 -- よ -- [yo] — каленцы на галінцы бамбука
代々 -- よよ — пакаленне за пакаленнем
夜々-- よよ -- [yoyo] — кожны вечар, штоноч
雫 -- しずく -- [shizuku] — кроплі вады
篠 -- ささ -- [sasa] — нізкарослы бамбук
露 -- つゆ -- [tsuyu] — кропля або раса

Пераклады на ўкраінскую і рускую мовы:
***
Молодий бамбук:
Кавзають колінцями
Крапельки росы.

(переклад Володимира Панченко)
***
капля за каплей —
совсем промок от росы
стебель бамбука

Год неизвестен, лето
(перевод Дмитрия Смирнова)

19 Лют 2018, Пан, 13:16
45. Як немаўляці пяшчотна ў рукі бяру саджанец вішні.

45.
***
Як немаўляці
пяшчотна ў рукі бяру
саджанец вішні.

1663-1673 гады
***
植る事
子のごとくせよ
兒櫻
***
ううることこのごとくせよちござくら
uuru koto / ko no gotoku seyo / chigo zakura
каб нешта вырасціць / абыходжуся з гэтым, як з дзіцём / саджанец сакуры

Кандзі:

植る -- うえる — пасадзіць вырасціць
事 -- こと -- [koto] — справы, абставіны, факт
子 -- こ -- [ko] — дзіця, немаўля
児 -- こ -- [ko] — дзіця, немаўля атожылак, нашчадак
桜 -- さくら -- [zakura] — вішня, сакура


Пераклады на ўкраінскую і рускую мовы:
***
Ніжно, мов дитя
В руки взяв я саджанець –
Вишэньку малу.

(переклад Володимира Панченко)

***
чтобы вырастить
сакуру — лелей её,
словно ребёнка

Год неизвестен, весна
(перевод Дмитрия Смирнова)

18 Лют 2018, Няд, 13:48
Хайку ў бронзе...

Джэфры Раш выдатна вылепіў вобраз геніяльнага Альберта Джакамецці ў біяграфічнай кінанавеле "Апошні партрэт". Скульптуры Джакамецці так вытанчана паэтычныя, як хайку Басё...





08 Лют 2018, Чац, 18:19
бранзавеюць дошкі на парталах

Зноў бранзавеюць дошкі на парталах,
Зноў сонейка на помніках блішчыць...




Сустрэў вядомага мастака ў стане поўнага мастацкага існавання -- прыжыццёвае абранзавенне. Выраз твару -- пасмяротная маска.

10 most recent