Home

Рэклама

09 Снж 2009, Сер, 01:02

***
Дубы на груду
патанаюць ў тумане.
Дарога ў Вільню.


25 Ліс 2009, Сер, 21:29
Аўтапартрэт

***
Калядны настрой!
Люстраныя шарыкі
распакоўваю.




Аўтапартрэт з люстраным шарыкам.

16 Ліс 2009, Пан, 22:24
Восень

***
Кінуў каменьчык,
а качкі кінуліся
лавіць, быццам хлеб.




Туман на Цнянцы, Таццяна 08.11.2009.

30 Кст 2009, Пят, 22:40
Восень

***
Скінула лісце
ці прачнецца вясною
дрэўца ля дома.






Вясновая Прыпяць.

22 Кст 2009, Чац, 21:13
Будка ратаўніка

***
Марскі ратаўнік,
вось праца пра якую
мару з дзяцінства.




Барса, будка ратаўніка.

18 Кст 2009, Няд, 22:42
Іслач

***
Кладка праз рэчку
хісткая . Сцеражыся
восеньскай вады.




Рэчка Іслач пад Ракавам, 17.10.2009.

14 Кст 2009, Сер, 21:06
Чапля

***
Шэрая чапля
са зламаным крылом і
восеньскі холад.


13 Кст 2009, Аўт, 19:59
Акіра Такенамі

Akira Takenami



На паэтычным фэсце сусветнай асацыяцыі хайку ў Літве з японскіх паэтаў і перакладчыкаў самым прыкметным і яскравым быў Акіра Такенамі (Akira Takenami ). Пісьменнік, фатограф, блогер і кінарэжысёр. Заўсёды ўскудлачаны, экстравагантна апрануты ў мужчынскія кімано, заўсёды з камераю ў руцэ і ветліваю ўсмешкаю на твары. Кнігі і фотаальбомы Акіры паспяхова прадаюцца ў Японіі. Кіно і некалькі кніг Акіра прысвяціў сваёй хатняй котцы Ноле.

З дазволу Акіры пераклаў некалькі хайку паэта.

***
Шолахі снегу
кранулі сэрца, калі
паваліўся кедр.

***
The sound of snow
reached its core,
the cedar falls

***
Зімовыя вят-
рыскі счапіліся на
люднай вуліцы.

***
A cold wintry wind
bites another on
the busy streets.

***
Працінае мур
белы зімовы подых
на захад і ўсход.

***
Breaking the wall,
white breath into
the west, the east.

09 Кст 2009, Пят, 21:37
Нёман

***
Кастрычнік! Нёман
і нават качкі колеру
кастрыцы.


09 Кст 2009, Пят, 20:12

Японская паэтка Хікары Кумоі ( Hikari Kumoi ) у Друзгеніках каля плота з хайку, 03. 10. 2009. Злева, з беларускім сцягам, мая хайку.

***
Бягу пад дажджом,
абмінаю лужыны,
дзірка ў красоўках.




Такую нечаканую інсталяцыю падрыхтавалі арганізатары паэтычнага фэсту.

08 Кст 2009, Чац, 19:52
Фэст

***
Паэтычны фэст,
а поруч Нёман патанае
ў тумане.



08 Кст 2009, Чац, 18:44
Вільня

***
Восеньскі туман
над віленскім стадыёнам,
вежа “Бабілон”.

79.57 КБ

Вільня, 07.10.2009.

***
Брат заўважыў, што з усіх здымкаў, найлепшымі, я лічу адно апошнія, як быццам раблю аднадзённую газету.

29 Врс 2009, Аўт, 20:03
Картка

***
Зайшоў здымак у
сямейным альбоме і
не пазнаў чалавека.

86.21 КБ

Землямер. Аўтар здымка невядомы, прыблізна 50-я гады.

29 Врс 2009, Аўт, 19:44
Восень

***
Восень кранула
зямлю золатам або
сухой іржою.




***
Запрасілі ў Друскенікі на сусветную канферэнцыю хайку і фестываль, прысвечаны кароткай паэтычнай форме: хайку. Зноў у дарогу...

21 Врс 2009, Пан, 23:33
Вясновае

***
Летнія здымкі
выкідаю з компа
сустракаю восень.

***
Сабраўся ў дарогу -- пачысціў кампутар, вызваліў месца для новых здымкаў.




Вясновая Прыпяць. +4 )

07 Врс 2009, Пан, 23:47
Мінск

***
Верасень гоніць
хмары, сцеле ложак на
халодную ноч.




Брат пазваніў з Барселоны і спытаў, як там у Мінску?
Пахмурны вечар.

18 Жнв 2009, Аўт, 23:47
Маланка

***
Прачнуўся ноччу,
міг бліскавіцы, чакаю
выбух грому.



14 Жнв 2009, Пят, 22:34
краявід

***
Пад летнім дажджом
спяшаюся да мора
сагрэцца ў хвалях.




Марскі краявід.

06 Жнв 2009, Чац, 10:01
44

***
Дзень нараджэння.
Стаўлю ў лядоўню пляшку
белай гарэлкі.




За шклом скульптура з Альмекі.

30 Ліп 2009, Чац, 22:26
Мора сам насам

***
Прымаю мора
Міжземнае, як дома
цёплую ванну.


Рэклама

20 most recent