Home

Рэклама

16 Тра 2008, Пят, 17:13
Чорная ўдава.

***

Звычайна Чорная ўдава ўдае з сябе бландзінку, носіць чырвоныя ды стракатыя транты і пазбягае ўсяго чорнага ды жалобнага. Заточаныя пазногці і яркія вусны, гламурны макіяж ды салодкая парфумерыя, ніхто не павінен здагадацца, што гэта Чорная ўдава, жанчына – павучыха. Яна ганарыцца сваёю адукаванасцю, сваімі ведамі і здольнасцямі, але з тых здольнасцяў усё жывое наўкола гіне, сохне, чарсцвее. Чорныя удовы высмоктваюць душы.

У нашай сям’і самым прыгожым, здольным і адораным боскім талентам мастака быў мой стрыечны брат Анатоль, ён граў на гітары, пранікнёна спяваў і ўмеў адною тонкаю рыскаю, простым накідам, намаляваць дзяўчыну ў руху і ў ракурсе, падобную да анёлка, празрыстую ясную і чыстую, завершаны вобраз. Кожная дзяўчына хацела выглядаць менавіта так прывабна, як маляваў Анатоль. Але Анатолю не пашчасціла, ён ажаніўся на Чорнай удаве.
Па начах Чорная ўдава высмоктвала з Анатоля душу, па кроплях, па уздыхах, з кожным ударам сэрца. Анатоль высах ды счарнеў. Удава задушыла натхненне, клапатлівымі павучымі ручкамі скавала сэрца, траскатнёю ды трызненнем затлуміла розум, і вялікі талент пакінуў Анатоля. Мастак пачаў зарабляць жонцы на чырвоныя транты, пачаў халтурыць, мітусіцца, бегаць па дробных заробках па выдавецтвах, па часопісных прыробках, і хутка ад вялікіх здольнасцей не засталося і следу.
Аднойчы Анатоль з жонкаю прыехаў у горад Сочы на адпачынак да нашай цёткі Рэні. Увечары Анатоль, зачыніўшыся ў прыбіральні, таемна, каб ні хто са сваякоў ня бачыў, пачаў мыць і праць жончыны станікі ды майткі. Рэня выпадкам убачыла, Анатоль засаромеўся і доўга тлумачыў, якая ў яго разумная ды занятая жонка, яна піша дысертацыю па мастацтвазнаўству, паедзе абараняцца у Маскву да Сперанскага.
--Да самога Сперанскага! -- паўтараў Анатоль, але цётка не разумела, пра што гаворыць яе любімы таленавіты пляменнік, яна адчула, як Чорная ўдава высмактала да рэшты душу Анатоля, і цяпер у пустой абалонцы боўтаецца пустая сэрца маленькага небаракі рамесніка.

Але ў прыродзе ўсё ўраўнаважана, на кожную Чорную ўдаву, ёсць мужык Сіняя барада.
Сінія барада любіць галіцца старанна да бляску, ды гэта іншы сюжэт...

16 Тра 2008, Пят 14:25 (UTC)
[info]nigla

Бяда только ў тым, што Чорныя ўдовы і Сінія бароды заўжды знаходзяцца паасабку, знічтажаючы таленавітых мужчын і жанчын-анёлаў...
Можа, яны б і ўраўнаважвалі адзін аднаго, калі б былі разам....

16 Тра 2008, Пят 14:34 (UTC)
[info]andrej_voronin

Усякае здараецца, бываюць і разам, я ведаю такую пару )))

16 Тра 2008, Пят 14:36 (UTC)
[info]nigla

Гэта, хутчэй, выключэнне з правилаў...

16 Тра 2008, Пят 14:52 (UTC)
[info]andrej_voronin

Наадварот, магу шмат прыкладаў прывесці: Жаклін Кенэдзі і Анасіс , Эвіта і Перон))

16 Тра 2008, Пят 14:29 (UTC)
[info]zulnea

а напішыце як-небудзь пра Сіняга Бараду :)

16 Тра 2008, Пят 14:48 (UTC)
[info]andrej_voronin

Абавязкова напішу)))

16 Тра 2008, Пят 14:40 (UTC)
[info]janush_1

Ведаю такую.., лепей цурацца...

16 Тра 2008, Пят 14:49 (UTC)
[info]andrej_voronin

Бавае ў чалавека такі лёс, фатум, наканаванасць)))

16 Тра 2008, Пят 15:25 (UTC)
[info]smeshnaja_ja

Милый Андрей, позвольте сказать.
"Чорная вдова" - тоже чья-то любимая сестричка. И кто-то со стороны всегда видит "лучше".
Мой мудрый, много страше меня друг, говорит "Каждый муж имеет ту жену, которую заслужил, и каждая жена имеет того мужа, которого сама выбрала".
Ваш уважаемый брат - никогда не жертва, но свободный человек с выбором.
Со всем уважением к вам, не разделяю Вашего мнения.
Видимо он еще не прошел урок, который Его Душа выбрала с этой женщиной.
Мира ему, Силы и Радости.

16 Тра 2008, Пят 15:29 (UTC)
[info]andrej_voronin

Ёсць людзі якія дадаюць і ўздымаюць, а ёсць такія, з якімі апускаешся і траціш сэнс існавання.

16 Тра 2008, Пят 15:33 (UTC)
[info]smeshnaja_ja

А кто делает выбор с какими людьми рядом быть?

16 Тра 2008, Пят 17:00 (UTC)
[info]andrej_voronin

На выбар уплывае і слабасць і чалавечая мяккасць і далікатнасць )))

16 Тра 2008, Пят 17:17 (UTC)
[info]smeshnaja_ja

значит это еще не пройденные уроки.
каждый человек делает выбор, а как он его обьясняет. - да, и млабостью, и деликатностью

16 Тра 2008, Пят 17:50 (UTC)
[info]andrej_voronin

Пра выбар, па вялікаму, у брата быў такі радок:
“Нас не спыталі, нам далі жыццё...”

16 Тра 2008, Пят 17:56 (UTC)
[info]smeshnaja_ja

какую "жизнь"?
Андрей, ни в коем случае прошу не подумать, что не взвешиваю слова, но возможно именно потому, что я переживала некоторые сильные ломки в своей такой молодой жизни я знаю для себя - выбор есть всегда.
когда в жизни у меня опускались руки, Вселенная неизменно посылала прямо мне навстречу на улице совершенно разбитых физически, искалеченных и инвалидов, но с улыбкой. Они улыбались жизни!!!!, - и я поднимала голову и шла дальше.
Если вы любите брата - вы поддержите его всегда, но ради Бога, не ищите ему оправданий, а ваша помощь когда он будет брать ответственность за КАЖДЫЙ поступок - будет самым лучшим выражением Любви.
С искренней теплотой и уважением к Вам и Вашему брату.

17 Тра 2008, Суб 17:37 (UTC)
[info]andrej_voronin

У маім апавяданні размова ішла не пра фізічныя пакуты, і не пра фізічную смерць, а пра страту мастацкага пачатку, пра смерць Мастака, як з’яву, а чалавек, пры гэтым, можа жыць далей, нават быць шчаслівым па-свойму, уладкоўвацца і прыстасоўвацца, усміхацца і жыць доўгім жыццём...Але у тым жыцці не застанецца месца для вялікага мастацтва, адно пустое рамяство.

17 Тра 2008, Суб 20:36 (UTC)
[info]smeshnaja_ja

я поняла это.

17 Тра 2008, Суб 06:46 (UTC)
[info]dziki_dzik

Vybor delaet pautina.

16 Тра 2008, Пят 18:43 (UTC)
[info]plutonicsun

Быль (а это звучит именно как быль)очень понравилась. Вообще все знакомые мне белоруссы, по-моему, святые. У вас воздух там такой. Хотя читать по-белорусски мне тяжеловато, поэтому насчет занесения во френдленту подумаю. Вот уж не думала, что Жаклин Кенеди можно отнести к Черным удавам.

17 Тра 2008, Суб 17:22 (UTC)
[info]andrej_voronin

Гэта больш казка, чым аповед, і Чорныя ўдава па-руску будзе – Черная вдова ))))

17 Тра 2008, Суб 19:15 (UTC)
[info]plutonicsun

Анекдот, а я у себя в журнале презентовала как удава:)

17 Тра 2008, Суб 19:24 (UTC)
[info]andrej_voronin

удав -- тоже хорошо звучит )))

Рэклама