Home

Рэклама

19 Крс 2008, Суб, 21:51
гвалт

***
Жанчына расказвала пра згвалтаванне дарослай дачкі.
Было брыдка і непрыемна слухаць падрабязнасці. Дачка працуе ў кафэ каля Камсамольскага возера, у вечары выйшла з працы па цыгарэты, каля трамвайных пуцей п’яныя незнаёмыя мужыкі яе схапілі і затаўклі ў машыну, завезлі да сябе на кватэру, там згвалцілі. Яна неяк ўцякла і гвалтаўнікоў хутка злавілі. Цяпер жанчыне з дачкою тэлефануюць жонкі тых мужыкоў, просяць змяніць паказанні, прапануюць грошы, баяцца вялікіх тэрмінаў – пасадзяць гадоў на семнаццаць.
--Бярыце грошы! – я параіў жанчыне.
--Як узяць грошы, а справядлівасць, а пакаранне злачынцаў? Свалата няхай сядзіць!
Я не стаў настойваць і пераконваць няшчасную жанчыну, бо не паверыў у яе расказ, -- “п’яныя незнаёмыя”, “затаўклі ў машыну”, “завезлі”, “уцякла”, і тым больш не веру ў справядлівае пакаранне, не веру і нашым суддзям.
Веру, што жыццё само пакарае злодзея і гвалтаўніка, калі не ў гэтым свеце, то ў іншым.
Кепска, калі чалавек блытае ўласную крыўду са справядлівасцю, і ўдае з сябе чалавека справядлівага і праўдзівага, а на самой справе такім не з’яўляецца.

19 Крс 2008, Суб 19:00 (UTC)
[info]slone4ko

А калі сапраўды патрэбна тых пакараць, дык Бог ім пакараньне знойдзе :)

19 Крс 2008, Суб 19:29 (UTC)
[info]petra_leleka

каб гэта вашая дачка была, Вы б таксама параілі грошы узяць?

Дарэмна не верыце, дарэчы. Статыстыка паказвае, што шанец, што гвалт такі і быў - вельмі высокі.

Сама была відавочцам сытуацыі, калі пад'язджала машына, выходзілі мужыкі і спрабавалі дзяўчыну незнаёмую заталкаць у машыну. Здагадайцеся, дарэчы, колькі чалавек кінулася дапамагчы (быў яшчэ не самы позні вечар і амаль цэнтр горада)?

Можаце не гадаць, я была адзіная (!), хто на крыкі дзяучыны зрэагаваў.
Іншыя рабілі выгляд, што так і трэба. Дзякуй богу, што маі крыкі дапамаглі, а дзяучына вельмі упіралася, а я яе схапіла. Дваіх цягнуць ужо пабаяліся і кінулі...

А "сама вінаватая" якое сквазіць у Вашым посце балюча чытаць.
Ні словы у Вас, здаецца ж адукаванага духоўнага чалавека зусім нават не пра тое, што якія ж свалата, тыя мужыкі, ці якія дуры жонкі...

Вы ахвяру яшчэ і у бруд акунулі. Мауляў раз пакарысталіся, дык хоць грошы вазьмі. А Вам не здаецца, што узяць грошы, гэта як раз яшчэ больш сябе зняважыць, як бы падцвердзіўшы "да я рэч, проста яны не заплацілі адразу" ?

І мне брыдка чуць мне такія апавяданьні, але думаю, па іншых прычынах чым Вам.

19 Крс 2008, Суб 19:46 (UTC)
(Anonymous)

Апярэдзіла з каментаром, Petra.

Наогул, зразумець увесь страх ад такога здарэньня можа, напэўна, толькі сама ахвяра. І сямнаццаць год для гвалтаўнікоў -- не самае страшнае пакараньне. Падумайце, як дзяўчыне жыць з гэтым ўсё жыцьцё??? І на заканчэньне: не судзіце самі, і вас не асудзяць...

19 Крс 2008, Суб 19:47 (UTC)
[info]magik_midnight

Апярэдзіла з каментаром, Petra.

Наогул, зразумець увесь страх ад такога здарэньня можа, напэўна, толькі сама ахвяра. І сямнаццаць год для гвалтаўнікоў -- не самае страшнае пакараньне. Падумайце, як дзяўчыне жыць з гэтым ўсё жыцьцё??? І на заканчэньне: не судзіце самі, і вас не асудзяць...

19 Крс 2008, Суб 19:57 (UTC)
[info]andrej_voronin

Вельмі не карэктна пытацца –“ А калі б гэта была мая дачка, ці сястра?”
Правасуддзе мусіць быць незалежным і не эмацыйным, а то дойдзем да суда лінча.


19 Крс 2008, Суб 21:15 (UTC)
[info]khanas

Полностью поддерживаю

19 Крс 2008, Суб 19:42 (UTC)
[info]mrrmiau

Нешта я Вас таксама не разумею. Страляць трэба! Уявіце сябе на месцы гэтай дзяўчыны, калі б Вас схапілі і завезлі куды гвалціць! А я уяўляю сабе гэтае месца -- там надзвычай пуста, калі цёмна, рэдкія машыны праязджаюць, цалкам магло быць. І як Вы сабе уяўляеце -- жанчына напросіцца сама патрахацца з групай п'яных мужчын?
Яна ж, я так разумею, не прастытутка, ды й тыя пабаяліся б.

19 Крс 2008, Суб 19:50 (UTC)
[info]andrej_voronin

Я не паверыў, таму што гэта малаверагодна – схапіць у Мінску на вуліцы незнаёмую дзяўчыну і завесці да сябе на кватэру, навошта? Поўны горад прастытутак, якіх і хапаць ня трэба, самі ў любую машыну ўскочаць. А калі чалавек недагаворвае, то даверу няма і няхай бярэ грошы. А калі іх пакараюць—хіба ёй гэта прынясе палёгку?

19 Крс 2008, Суб 19:48 (UTC)
[info]wroblewska

Абсалютна згодная з petra_leleka. Для жанчыны гэта заўжды вельмі вялікая траўма і ведаць, што злачынцы пакараныя - палёгка і яшчэ якая! "Сама вінаватая" - толькі выгодная адмазка для ўсіх іншых. А як можна быць вінаватай, калі нават самы дохлы мужык мацнейшы за жанчыну? І сэксуальная распуста - віна, перад усім, мужчын, якія ведаюць за сабой сілу і таму ня стрымліваюць свайго "хазяйства".
Калі б мой муж аказаўся такім засранцам, я б сама ад яго пайшла, і дзяцей забрала, і грошы.

19 Крс 2008, Суб 19:52 (UTC)
[info]andrej_voronin

Калі яна ня возьме грошы, то не факт, што ня возьмуць у судзе, ці у пракуратуры.
І справядлівасці на зямлі не знайсці.

19 Крс 2008, Суб 20:08 (UTC)
[info]kamihtav

Да...., Мирослав, Ваша позиция неприятно удивила, для меня она более чем непонятна.... :(

Разговоры про наказание в каком-то другом мире - честное слово, для детского сада.

Наверно нужно быть женщиной, чтобы понимать, что такое сексуальное насилие. Не дай Б-г никому....

19 Крс 2008, Суб 20:31 (UTC)
[info]andrej_voronin

Я ня веру ў справядлівасць, і пакаранне гвалтаўніка мне не дасць палёгкі.

19 Крс 2008, Суб 20:19 (UTC)
[info]poczobut

Ja za toje kab takich sazac i na douga. Kali nie sazac to jany moguc paciagnuc czargowuju dziauczynu...
Dareczy zmiena pakazanniau - kali sprawa nie gruntujecca tolki na ich kali zwiarnulisia u milicju adrazu dyk 100 adsotkawa zrobili patrebnyja ekspertyzy - niczoga nie zmienic i nie zjaulajecca padstawaj dla spynienia sprawy.
Sprawiadliwasc - prynamsi toje szto ahwiara dastatkowa praciagly termin nie budzie bajacca sustrec na wulicy ludziej jakija jaje pakryudzili.

19 Крс 2008, Суб 20:38 (UTC)
[info]andrej_voronin

Я ведаю шмат выпадкаў, калі расстрэльвалі невінаватых, і а потым знаходзілі іншых і зноў расстрэльвалі. Чалавецтва несправядліва судзіць.

19 Крс 2008, Суб 20:28 (UTC)
[info]khanas

Я в шоке от жен насильников...

19 Крс 2008, Суб 21:07 (UTC)
[info]jo_bloggs

"Cваe бяды нiкoмy нe кажы, бo дoбpы заклянeцца, а злы паcьмяeцца." З народнага.

19 Крс 2008, Суб 21:09 (UTC)
[info]andrej_voronin

Наш народ мудры!

19 Крс 2008, Суб 21:20 (UTC)
[info]slone4ko

прабачце, але ж пост не зусім зразумелы....
1. Вы ня можаце ведаць, што было на сам рэч, а таму і ня можаце судзіць. Нехта ужо пісаў...да не судзімы будзеце...
2. Гвалтаваньне дзяўчат/жанчын гэта паказчык маральнай брыдоты мужчын. Дзяўчыне з такім пасьля жыць цяжка, немагчыма. Але ж такім мужчынам жыць з сям'ёю, дзяцьмі - не дай Бог дзяўчынкамі - і пры гэтым іх жонкі "ратуюць" сваіх дзяцей тым, што прапануюць грошы, каб тыя засталіся на свабодзе! Да якія там могуць быць жанчыны у такім выпадку!
Грошы нічога ня вырашаць у такім выпадку.
Уласная крыўда чалавека на злачынцу патрабуе "справядлівасьці дзеля" таго пакараць, бо так ён адчувае сябе больш абароненым.
НАтуральна, што як казаў нехта з нашых паэтаў "на Божым судзе ўсім у жопу будзе", і Там усіх пакараюць.
Але ж калі не ізаляваць буйных, дык будзе яшчэ большае абы-што

20 Крс 2008, Няд 11:54 (UTC)
[info]andrej_voronin

За вока – грошы, і грошы могуць прынесці ілюзію палёгкі. Можна падлячыцца, адпачыць і пачаць жыць далей.

20 Крс 2008, Няд 01:03 (UTC)
[info]valjaryna

Ё... Нават камэнтаваць ня буду.

20 Крс 2008, Няд 11:51 (UTC)
[info]andrej_voronin

За вока – грошы, гэта разумна!

20 Крс 2008, Няд 13:34 (UTC)
[info]lora_nov

Если девушка просто приятно проводила время со своими приятелями, а потом решила их "подставить" - взяла бы деньги и нет разговора, но если это настоящее изнасилование - виновные должны понести наказание, человеческие законы не справедливы, но если их совсем не будет, то страшно будет выходить на улицу

20 Крс 2008, Няд 13:50 (UTC)
[info]lora_nov

ps если уж оценивать моральный ущерб от изнасилования в денежном эквиваленте, то таких денег у этих "героев" всех вместе взятых просто не наберется

20 Крс 2008, Няд 20:53 (UTC)
[info]bi_rev

Я полностью с Вами согласен. Через 10 лет девушка может и забыть и быть счастлива, а мужчины будут все мотать срок.

22 Крс 2008, Аўт 15:21 (UTC)
[info]praklaty_zmagar

Што за дурасьць? Якія грошы за згвалтаваньне? Нейкая прастытуцыя атрымоўваецца.
Вы чым думалі, калі такое раілі?

22 Крс 2008, Аўт 15:36 (UTC)
[info]andrej_voronin

Я думаў на тры крокі наперад, а вы думаеце дупай і кіруецеся эмоцыямі. Грошы тыя няшчасныя возьмуць, я ў гэтым упэўнены і перакананы, таму гэтак і параіў.

23 Крс 2008, Сер 16:31 (UTC)
[info]edik_ru

поддерживаю совет абсолютно.
во-первых, надо жить дальше, и чем скорее это событие сгладится в памяти, тем лучше. По-моему, это верх пошлости (в значении - избитости) говорить о том, что взять деньги в этом случае - это проституция какая-то, вдумайесь в суть проституции. А если начинать судебное разбирательство, поверьте, хлебнёт пострадавшая столько грязи, что сама захочет откупиться, плюс публичность - такой суд может стать для неё "делом молодости" - зачем? О какой справедливости идёт речь? разве можно что-то вернуть? Ну, допустим, получат насильники сроки, будут "исправляться" (хоть кто-нибудь верит в эти "исправения"?) - а она что получит? Удовлетворение? Даже не вряд ли, а просто НЕТ.
Правильнее, если они действительно попродают квартиры и машины и дадут ей денег, а потом выплывают по жизни, как знают. Зуб за зуб в такой ситуации - по-настоящему зуб за зуб - она и сама не захочет брать, пожалеет их.
И "страляць" не трэба. И даже если "поставить себя на её место" - что в принципе невозможно - что делать? Отец мой пойдёт, муж, брат "страляць" - я их люблю, зачем же мне такое горе?
По-моему, совет автора поста - реальность, не все равны перед законом, да и закон-то формален и несовершенен, и все обращения к нему в данном описанном случае суть всего-лишь выражения общественной усреднённой морали (с которой автор поста "вступил в конфликт", то есть выразил "недолжное" мнение), то есть в данном случае - ничто.

Рэклама