|
|
17 Снж 2008, Сер, 22:04 Супермаркет

*** Калі тваёй кнігі няма ў супермаркеце – цябе няма ў сучаснай літаратуры. Супермаркет – адзіны незаангажаваны і аб’ектыўны крытык. Можаш колькі хочаш аспрэчваць формулу Мішэля Ульбека – “Свет, як супермаркет”, але спачатку ты мусіш узяць гэтую планку, паставіць кнігу на паліцу паміж батонамі і цэлафаніраваннымі селядцамі, і супермаркет дакладна пакажа, каму і наколькі ты цікавы. *** Нашае выдавецтва пачало новую дэтэктыўную серыю “Сучасны беларускі дэтэктыў”, ў фармаце покета, самай таннай кішэннай кнігі. Выданне разлічана на продаж у гіпер і супермаркетах. Спадзяемся, што кнігі паспяхова разыдуцца, а на заробленыя грошы мы прадоўжым выдаваць класічныя сучасныя беларускія дэтэктывы.  Нарэшце сёння з атрымалі сігнальныя экземпляры сваіх кніг. Дзякуй вялікі за афармленне вокладак таленавітаму мастаку і сябру migeldrake! На тыдні кнігі будуць у кожнай мінскай кнігарні і ва ўсіх супермаркетах.
17 Снж 2008, Сер 20:19 (UTC)
pulman

Покеты на белорусском? Это смело, удачи.

Дзякуй! Покет – цяпер адзіны паспяховы фармат у дэтэктыўнай літаратуры. І беларуская мова яшчэ не памерла! ) 17 Снж 2008, Сер 20:20 (UTC)
khadanovich

Шчыра віншую Вас і спадара Глобуса!

Дзякуй вялікі! Цяпер убачым каму і наколькі мы цікавыя. ))) 17 Снж 2008, Сер 21:05 (UTC)
adam_hlobus

Дзякуй, Андрэй. Брат мяне апярэдзіў... Заўтра я перапошчу сабе вокладкі і напішу некалькі словаў удзячнасці тым, хто падтрымлівае беларускія праекты... 17 Снж 2008, Сер 20:33 (UTC)
kyiv_minsk

Нічога сабе! Віншую!

Дзякуй! ) 17 Снж 2008, Сер 20:35 (UTC)
anachoretes

хех... цікава)) трэба будзе прыдбаць неяк))

Тыраж невялікі, я веру, што кнігі хутка разыдуцца. ) 17 Снж 2008, Сер 21:02 (UTC)
euga

ВІНШУЮ!!!!! Ведаеце, я калі цагліну А4 ўбачыла з мастліта, у мяне шок быў. А покеты - самае тое! Поспехаў!!! 17 Снж 2008, Сер 21:10 (UTC)
adam_hlobus

У цябе быў шок! Гэта ў мяне быў шок... Не параіліся, не паведамілі, нават дазволу не спыталі... Заходжу ў кнігарню, бачу кнігу, чытаю назву і сам сабе не веру! Такой нэ бывает! Такой нэ расцёт! А калі я пра гэта пачаў гаварыць, два слова сказаў, небольш, яны яшчэ і пакрыўдзіліся...))) Бог з імі. Мы робім сваю справу і рабіцьме ) 17 Снж 2008, Сер 21:11 (UTC)
niadbaj

віншую! нарэшце! ))

Дзякуй! ) 17 Снж 2008, Сер 21:38 (UTC)
balachon

віншую! цікава будзе даведацца пра вынікі гэтага эксперыменту.

Кнігі павінны разысціся, але з гэтым крызісам, цяжка строіць добрыя прагнозы. ))) 17 Снж 2008, Сер 21:40 (UTC)
jrd33

вiншую. гэта на самай справе дасягненне. калi ў наступны раз спатрэбiцца зрабiць вокладку, то, калiласка, звяртайцеся. прыемна будзе такiм чынам паўдзелнiчаць у беларускай лiтаратуры )

Дзякуй за віншаванні і за добрую прапанову, будзем мець на ўвазе! ) 17 Снж 2008, Сер 21:43 (UTC)
jo_bloggs

Шкада, што кнігі будуць толькі ў менскіх кнігарнях ды супэрмаркетах.

Кнігі будуць у сістэме “Белкніга”, а як там далей кнігагандаль размяркуе, я дакладна не скажу, павінны па ўсіх абласных цэнтрах развесці. 17 Снж 2008, Сер 22:06 (UTC)
werthmueller

Вітання! Як раз те, що мені подобається, два в одному: детектив та білоруська мова. Ех, шкода, що тільки у Мінську таке свято - цього року нам до вас не доїхати...Але нічого. Вся наша сім'я бажає успіху вам з Адамом та білоруському читачеві!

Дзякуй вялікі за добрыя словы! Спадзяемся, што нашыя кнігі некалі з’явяцца і на Украіне па-ўкраінску. Загляне сонца і ў наша аконца ! ) 17 Снж 2008, Сер 22:27 (UTC)
valjaryna

віншую! потым раскажаце, што там з распаўсюдам будзе :)

Дзякуй! У час крызісу цяжка строіць прагнозы. ) 17 Снж 2008, Сер 23:07 (UTC)
tvaja_ka
цікава!

Дзякуй! ) 17 Снж 2008, Сер 23:57 (UTC)
z_dyht

о дык! давайце тады і ў віцебскія супермаркеты :). гіпераў тут няма... віншую:)

Дзякуй! А як жа, -- у віцебскіх кнігарнях павінны з’явіцца. )) 18 Снж 2008, Чац 04:02 (UTC)
skepsys

глямурненькія такія вокладкі ;)

Вокладкі якасныя, прафесійна зробленыя і адпаведныя зместу. ) 18 Снж 2008, Чац 07:57 (UTC)
tcalavek

цікава,а ў іншых гарадах будуць кніжкі?

Павінны быць ва ўсіх абласных гарадах праз сістэму “Белкніга”. ) 18 Снж 2008, Чац 10:53 (UTC)
pieczanko

віншую! ненавіджу гіпермаркеты (асабліва іхняе падабенства ў Менску), але зайду ў адзін-два.

Дзякуй! Усе ня любяць супермаркеты і макдональдсы, але ж без іх сумна жыць. ))) 18 Снж 2008, Чац 12:10 (UTC)
drunk_flover

не знаю шо там всередині, але обкладинки суперські ;)

Дзякуй! А ў сярэдзіне -- дэтэктывы. ) 18 Снж 2008, Чац 12:28 (UTC)
chareuski
ўаў!!! Дзе даюць?

Дзякуй! Заходзь, яшчэ ёсць пару асобнікаў! )) 18 Снж 2008, Чац 14:25 (UTC)
maximlitvin

Бум чытаць. Віншую! Дзякуй.

Дзякуй! )

Віншую!!! Але, пакуль я дабяруся да Беларусі, іх ужо ня будзе... А шкада, ой, шкада... Ды й зараз, сесьці б так перад Раством, пачытаць увечары... Мо Вы іх і ў Германіі неяк прадаяцё?

Дзякуй. З гэтым крызісам, думаю, кнігі будуць разыходзіцца цяжка, год дакладна праляжаць на паліцах. 18 Снж 2008, Чац 21:52 (UTC)
lelichak

Тут ужо шмат камэнтаў, усе не прачытаў, таму даруйце, калі гэтае пытаньне ўжо нехта задаў. А пытаньне такое. Вы неяк будзеце рэклямаваць гэтыя кніжкі? Бо адной прысутнасьці на паліцах не дастаткова дзеля таго, каб тавар быў куплены. Цікава, якую прамоцыю выданьням вы плянуеце?

Рэклама ў кнігах не працуе! Зусім! Гэта праверана і пераправерана. Аксіёма. А прэзентацый размаітых сёння аж залішне. ))) |